Бясплатныя рэсурсы


Нясём Добрую Вестку
Школа евангелізацыі
Школа місіі
Бясплатная літаратура

Рыхтуем лідэраў
Школа вучняў
Школа лідэраў
Школа роста царквы
Адкрыць сваю школу

Робім сьвет іншым
Банк для бедных
Бізнэс для місіі
Вечарына для бедных
Крама для бедных

Як распараджацца
грошамі

Фінансавы форум
Пошук сродкаў

Робім гэта магчымым
Далучыцца да
супольнасьці DCI

 




Поиск в Google


Даведацца пра нас
Хто мы?
Зьвязацца з намі
Падтрымаць нас

Связаться






Сусьветныя
партнэрствы DCI


Паслухмяныя пакліканьню
да апошніх, заблукаўшых
і найменшых,
і адкрытыя для усіх.


Гэтыя старонкі на
16 іншых мовах



 
Хрысьціянскія навіны
DCI з усяго сьвету

Ствараем навіны лютага 2009

Subscribe free
Мы будзем паведамляць вам па электроннай пошце
пра аднаўленьні гэтай старонкі. У мэтах бясьпекі
электронныя адрэсы могуць бачыць толькі падпісчыкі.

Send in your story
Падзяліцеся з намі тым, што Бог зрабіў або робіць
у вашым жыцьці і жыцьці вашага народу


1985 - 2008   

5 лютага 2009

Italian invitationГЭТАЯ СТАРОНКА НА ІТАЛЬЯНСКАЙ МОВЕ
Націсьніце тут, каб паглядзець новую старонку. Калі вы хочаце займацца перакладам з ангельскай мовы на італьянскую, напішыце нам, мы будзем вельмі рады.




4 лютага 2009

Calculator and figures


ФІНАНСАВЫ ФОРУМ

Хочам нагадаць фінансавую параду ад Ісуса: “Не факусуйцеся на інвеставаньні ў гэты сьвет, на тым, каб жыць для сёньняшніх дзён, на імкненьні нешта набыць або перажыць тут, дзе банкі банкрутуюць, кошты на нерухомасьць падаюць, а фінансавыя біржы церпяць крах. Замест гэтага, сфакусуйцеся на ўкладаньнях у нябёсы, дзе банкі ніколі не збанкрутуюць, жытло не страціць сваёй каштоўнасьці, і дзе заўсёды гарантаваная вечная ўзнагарода. Бо тое, куды вы інвестуеце, паказвае тое, на што вы зьвяртаеце ўвагу, чаму вы пасьвячоныя. Сярод сусьветнага фінансавага хаосу нам неабходна паказаць, што мы адрозьніваемся ад астатніх. Тое, на што мы забыліся, зноў павінна вярнуцца ў фокус нашае ўвагі: Бог клапоціцца пра нас. Мы павінны давяраць і быць удзячнымі Яму; слава Божая, а не наш камфорт і фінансавае прасоўваньне, мусіць быць нашай найвышэйшай мэтай. Хрысьціяне не ізаляваныя ад эканамічнай крызы, але Бог большы за нашыя фінансавыя складанасьці, і Ягоная пэрспэктыва - гэта Мацьвея 6:19-34. Эканамічныя сістэмы сьвету пабудаваныя на пяску. Божая ж эканамічная сістэма пабудаваная на скале. Яна нерухомая, вечная, часта нябачная і заўсёды сфакусаваная на Ягонай славе, што робіць сёньняшні дзень часам інвеставаць, а не адступаць, часам узнавіць падтрымку місіі, часам клапаціцца пра тых, хто патрабуе дапамогі, часам маніфэставаць іншае Валадарства. Дадатковую інфармацыю вы можаце знайсьці на Фінансавам форуме.
Майлз Вільсан, электроны бюлетэнь The Gift Horse




3 лютага 2009

People talkingДАЛУЧАЙЦЕСЯ ДА РАЗМОВЫ
Што б вы хацелі убачыць на гэтым сайце ў 2009 годзе?Што б вы хацелі, каб рабіла супольнасьць DCI у сьвеце ў будучыні?
Дасылайце, калі ласка, свае каментары і прапановы


 

2 лютага 2009

Philippe and Josehone Ouedroago

ЦІ ЁСЬЦЬ ТАКАЯ ЗЬЯВА, ЯК ДЭЖАВЮ?

У 1985 г. я сустрэў маладога чалавека, каторага звалі Філіп. Ён быў адным з першых адукаваных людзей з Буркіна-Фасо ў тыя часы. У яго было бачаньне, яго сэрца гарэла для Госпада. У іх з жонкай ужо нарадзілася першае дзіця, і жылі яны ў сьвірну, зробленым з картону, рэшткаў дрэва і мяталу, каторы ледзь трымаўся разам на пыльнай пляцоўцы школы, дзе Жазэфіна выкладала класу з 80 дзяцей. Праз дах у дом трапляла вада. А ў мой розум трапіла некалькі ідэяў, а праз сэрца беглі кароткія малітвы. З 1985 г. у адказ на гэтыя малітвы Бог выкарыстоўваў Філіпа і Жазэфіну, каб перамяняць вёску за вёскай, і зараз іх служэньне AEAD дае адукацыю больш чым 3000 дзяцей у 70 вясковых школах, у іх ёсьць цэрквы, банк для бедных, праграма навучаньня для лідараў, паліклінікі. Таксама яны займаюцца шматлікімі праектамі па служэньню асобным людзям і праектамі разьвіцьця. Мы нават не ўяўлялі, што так шмат добрага можа зьявіцца з такога маленькага, непэўнага пачатку.

No school in MalawiНа мінулым тыдні малады афрыканец з Малаві сядзеў у нас дома, дрыжучы ад холаду, нягледзячы на тое, што на ім былі швэдар, камізэлька, цёплая парка і капюшон зь меху. Яго клічуць Міхаэль, родам ён з мбуці мцумала, “над ракой Паўднёвая Рукуру, дзе водзяцца кракадылы” недалёка ад Замбіі. Бліжэйшая школа і паліклініка знаходзяцца за 65 кіламетраў, што жахліва падымае ўзровень сьмяротнасьці і прыводзіць да таго, што 98% насельніцтва – непісьменныя. Як і Філіп, Міхаэль і яго жонка таксама адукаваныя, яны правялі год у Вялікабрытаніі, падоўгу працуючы на двух працах, каб зарабіць грошы. На гэты момант яны асабіста прафінансавалі будаўніцтва новай вясковай школы і дапамаглі знайсьці для яе персанал. Далей у іхнім сьпісе – вельмі неабходная паліклініка, будаўніцтва каторай будзе каштаваць 5 000 фунтаў стэрлінгаў, а таксама сярэдняя школа і прафесійна-тэхнічная вучэльня для вёскі Міхаэля (10 000 ф.ст.).

Village in MalawiНа мінулым тыдні на канапе перада мной сядзеў Міхаэль, але нейкім чынам прастора і час адчыніліся, і я зноў мог бачыць Філіпа і сцэны зь мінулага Буркіна-Фасо. Ці быў гэта той цікавы фенамен, каторы называюць "дэжавю", што значыць: “Я гэта бачыў раней”, ці то быў Бог, Каторы казаў, што калі прыходзіць Ягоны час для пераменаў у народзе, Ён спачатку шукае чалавека, каторы будзе ісьці за Ім і слухацца Яго. У 1985 г. Бог знайшоў чалавека, каторы жыў у сьвірне у Буркіна-Фасо. А зараз я думаю, ці не знайшоў Ён яшчэ аднаго такога чалавека, на гэты раз з Малаві. Я вельмі рады, што мы разам з нашымі партнэрамі можам быць там на пачатку чагосьці вельмі незвычайнага.




1 лютага 2009

Children queue for food in ZimbabweМІЛЬЁНЫ Ў ЗІМБАБВЭ ГАЛАДАЮЦЬ
Паглядзіце гэта тэрміновае відэапаведамленьне
ад Кумі Наіда з Паўдёваафрыканскай Рэспублікі.
 

 




This information changes every day

 


24 студзеня 2009

talking

АДЗІН СЯБАР - ДРУГОМУ

Гадавы даход дваццаць фунтаў стэрлінгаў, выдаткі за год – дзевятнаццаць фунтаў і шэсьць пенсаў, у выніку – шчасьце. Гадавы даход дваццаць фунтаў стэрлінгаў, выдаткі за год – дваццаць фунтаў і шэсьць пенсаў, у выніку – галеча. Так сказаў м-р Мікобэр у клясычным творы Чарльза Дыкенса Дэвід Коперфільд, і дагэтуль ягоныя словы цяжка аспрэчыць, ці ня так?




23 студзеня 2009




АБ’ЯВЫ З УСЯГО СЬВЕТУ

Падрыхтоўка місіянера ў Афрыку – гэта ўнікальны курс з 11 заняткаў, каторы быў напісаны для нас Школай місіі EAPTC у Найробі, Кенія.

Калі вы – імігрант у Партугаліі, Рэднер дэ Суза Тэіксэйра з царквы Comunidade Parelela in Faro можа дапамагчы вам бясплатнай прафесійнай парадай.

Мігэль Забала (58 год) з Венесуэлы запрашае вас наведаць яго старонкі, на каторых можна знайсьці шмат цудоўных фотаздымкаў яго працы сярод народнасьцяў, што жывуць на берагах Арынока і іншых рэк.




22 студзеня 2009

Robert Mugabe in Zimbabwe

ТЫСЯЧЫ ПАМІРАЮЦЬ У ЗІМБАБВЕ РОБЕРТА МУГАБЕ

Адзін з лідэраў царквы ў Зімбабвэ, імя каторага мы не называем дзеля ягонай бясьпекі, напісаў нам, каб сказаць, что ў ягонай краіне адбываецца значна больш, чым кажуць па тэлебачаньню. Ён піша, што працуюць толькі банкі, школы і шпіталі зачыненыя, і паліцыя больш не рэагуе на злачынствы. Пастарам пагражаюць, іх абражаюць за тое, што яны кажуць ісьціну. Тысячы людзей ужо памёрлі праз халеру, голад і недахоп лекаў. Наш сябар просіць нас маліцца за Зімбабвэ, бо ён верыць, што Бог абавязкова прыйдзе на дапамогу. Яшчэ адзін вернік, Ф.Х. з Харарэ, напісаў нам, каб заклікаць вернікаў ва ўсім сьвеце далучыцца да малітвы, бо толькі малітва можа прынесьці перамены, каторых так адчайна патрабуе гэтая зямля. Мы ня можам даць вам адрэсы гэтых людзей, але вы можаце напісаць іх праз наш офіс.




21 студзеня 2009

Куба: Ранледзіс і Марыя

ПАСТАРЫ НА КУБЕ МЯНЯЮЦЬ УЛАСНЫ ДОМ
НА НЕАПРАЦАВАНУЮ ЗЯМЛЮ, КАБ ПРЫНЯЦЬ НОВЫХ ВЕРНІКАЎ


У мінулым годзе мы пазнаёміліся з Ранледзісам і Марыяй з Камагуэя на Кубе. Разам зь імі мы прайшлі праз час ураганаў, дапамаглі ім распачаць бясплатную Школу місіі і правесьці першую Вечарыну для бедных на Раство, каторую наведалі сотні людзей, што патрабуюць дапамогі. Сутыкнуўшыся з праблемай разьмяшчэньня ўсіх, хто жадае ісьці за Хрыстом, Ранледзіс і Марыя з радасьцю ухапіліся за прапанову абмяняць свой дом на неапрацаваную зямлю за горадам. Тут вы можаце паглядзець фотаздымкі. Наперадзе іх чакае шмат складанасьцяў, але паглядзіце, як усе дзеці і старэйшыя людзі ужо радуюцца, пакланяюцца, разам ядуць і атрымліваюць дабраславенствы. Мы чакаем, што ў вельмі хуткім часе гэтая зямля стане апірышчам для навучаньня лідараў і ўзорам для дабраславеньня ўсёй Кубы.




20 студзеня 2009

Вясельле ў Арысе

ПРЫГАЖОСЬЦЬ СЯРОД НЯШЧАСЬЦЯЎ: АРЫСА

У мінулым годзе мы атрымалі зашмат кепскіх навінаў з Арысы ў Індыі, і сітуацыя там амаль не зьмянілася, але нават у гэтых складаных абставінах наш сябар пастар AM узяў шлюб са сваёй прыгажуняй-нявестай М па цудоўных індыйскіх традыцыях (некалькі фотаздымкаў вы можаце ўбачыць тут). Мы ня можам назваць вам іхнія імёны з-за сітуацыі ў Арысе, але разам яны будуць служыць перасьледаваным цэрквам, рыхтаваць новых лідараў і наведваць лягеры для ўцекачоў.


Next page



КАЛІ ВЫ ХОЧАЦЕ ПАГЛЯДЗЕЦЬ НАШЫЯ ФОТАЗДЫМКІ...
Націсьніце тут, каб паглядзець фотаздымкі Школ місіі з усяго сьвету
Націсьніце тут, каб паглядзець фотаздымкі праектаў Банкаў для бедных
Націсьніце тут, каб паглядзець фотаздымкі праектаў дапамогі сіротам і ўдовам
Націсьніце тут, каб паглядзець фотаздымкі некаторых членаў “сям’і” DCI
Лес і Пілар

 


ЯК ВЫ МОЖАЦЕ НАМ ДАПАМАГЧЫ
Як далучыцца да нас?
Націсьніце тут, каб перайсьці на спецыяльную старонку
(пакуль толькі па-ангельску)

 

  My IP