Хрысьціянскія навіны
DCI з усяго сьвету Ствараем навіны
Кастрычнік 2008
Subscribe free
Мы будзем паведамляць вам па электроннай пошце
пра аднаўленьні гэтай старонкі. У мэтах бясьпекі
электронныя адрэсы могуць бачыць толькі падпісчыкі.
Send in your story
Падзяліцеся з намі тым, што Бог зрабіў або робіць
у вашым жыцьці і жыцьці вашага народу
1985 - 2008
17 кастрычніка 2008
ВЫКРАДЗЕНАЕ ДЗІЦЯ Ў ГАНДУРАСЕ
Пастар
Ана Авілез, наш сябар і перакладчык у вельмі неспакойным
Гандурасе, сёньня паведаміў, што быў выкрадзены сын ягонага сябра,
Хасе Зальдзівар, і злачынцы патрабуюць ад сям’і 425 000 даляраў ЗША
за яго жыцьцё і волю. У яго родных няма такіх грошай. Ана моліцца і
верыць, што Хасе яшчэ жывы, а яго бацькі, каторыя таксама вернікі,
вядуць перамовы, тлумачаць сітуацыю і моляцца аб тым, каб Госпад
дзейнічаў у гэтых жахлівых абставінах. Яны просяць, каб мы
далучыліся да іх у малітве, і я думаю, што добра было б зрабіць гэта
зараз.
НЕДАХОП ПРАДУКТАЎ ХАРЧАВАНЬНЯ
НА КУБЕ ПАСЬЛЯ УРАГАНУ АЙК
Нашыя сябры ў
Камагуэе, Куба,
Ранледзіс і Марыя, пішуць нам, што
зараз, пасьля урагану Айк, людзі праходзяць праз вельмі складаны
перыяд, і толькі ласка Божая дапамагае ім штодня. На мінулых
выходных у іх адбылася асаблівая імпрэза для 105 дзяцей, каторыя
добра падсілкаваліся, але ўсе былі ў разгубленасьці, калі пасьля яны
запыталіся, ці можна ўзяць ежу дахаты для бацькоў, бо ежы больш не
было. Ранледзіс кажа сябрам сваёй царквы, што яны мусяць кожны дзень
давяраць Госпаду, Каторы абавязкова дапаможа ім прайсьці праз гэтыя
часы нястачы.
This information changes every day
15 кастрычніка 2008
НОВЫЯ ШКОЛЫ СТВАРАЮЦЦА ПА ЎСІМ СЬВЕЦЕ
Сёньня наш партнэр у Ліме, Перу,
Раланда Каназас
паляціць у
Ікітас у басейне Амазонкі дзеля таго, каб дапамагчы цэрквам там
стварыць бясплатныя
Школы місіі,
у каторых можна будзе рыхтаваць лідэраў і місіянераў для служэньня ў
гэтай краіне. Мы з захапленьнем даведаліся, што
Школа EAPTC
нашага партнэра Пола Лі ў
Найробі, Кенія, ужо паспрыяла стварэньню 40 іншых школ у 8 краінах
Афрыкі, а наш партнэр у Індыі
пастар Даніэль
зараз адказны за навучаньне місіянерскай справе ў 11 розных месцах
гэтай краіны. Джоні Аўгустэ на
Гаіці будзе праводзіць канферэнцыю ў канцы гэтага месяца, і ён
упэўнены, што адразу пасьля яе заканчэньня зьявяцца яшчэ 15 новых
Школ місіі.
ВЫ
СТАМІЛІСЯ? НЯМА БОЛЬШ СІЛ?
Усе, хто прыйшоў на нашу сустрэчу ў панядзелак, адчувалі
стомленасьць, але адзін з нашых гасьцей нагадаў нам цудоўныя словы
Ісуса зь Евангельля паводле
Мацьвея 11:28-30: Вы стаміліся? У вас няма больш сіл? Вам
надакучыла рэлігія? Прыйдзіце да Мяне. Прыйдзіце, і ваша жыцьцё
адновіцца. Я дам вам сапраўдны адпачынак. Ідзіце за Мною і служыце
Мне – глядзіце, як Я гэта раблю. Навучыцеся жыць у рытме ласкі
Божай. Вашая ноша ня будзе цяжкою. Будзьце разам са Мною, і вы
навучыцеся жыць у свабодзе і радасьці... Мы былі стаміўшыся, але
пасьля таго, як мы прыслухаліся да Ісуса, мы адчулі сябе значна
лепш!
13 кастрычніка 2008
РЭДКІ
І ЦУДОЎНЫ ВЫПАДАК У ФРАНЦЫІ
У нас тры цудоўных перакладчыка нашых французскіх старонак, адзін зь
іх – Жан-Франсуа Бур,
жыве ў
Францыі, краіне, каторую, як вядома, у нейкім сэнсе можна
назваць духоўнай пустыняй. Нядаўна Жан-Франсуа праводзіў сустрэчу ў
Дорме, на каторую ён запрасіў як вернікаў, так і тых, хто яшчэ не
сустрэўся з Госпадам. Усіх прысутных папрасілі паразважаць над
пытаньнем: “Хто ваш Бог?”, а на розных семінарах ім дапамагалі
зразумець, якія ідалы аддзяляюць нас ад Бога. Жан-Франсуа напісаў
нам, што гэта была добрая нагода для вернікаў, каб распавесьці пра
сваю веру і радасьць ад таго, што яны ведаюць Ісуса, асабліва калі
да іх далучыліся члены цэркваў з вёсак недалёка ад Дорме, і
дапамаглі ім правесьці праслаўленьне, і адбылося цудоўнае сьвята.
СЯБАР
- СЯБРУ
Калі мы шчодра ахвяруем ад усяго сэрца, тое, што мы ахвяравалі,
абавязкова памножыцца. Але тады людзі навокал могуць захацець аддаць
нам славу і зрабіць нас царамі. Тады нам трэба проста зайсьці ў свой
пакой і прыслухацца да голасу Божага, каторы называе нас “дарагімі”
(і не дае нам ганарыцца) Як праўдзіва...
Генры Нувен, Sabbatical Journey.
26 верасьня 2008
ПЕРАМЕНЫ ЗА ДВА ГАДЫ Ў ІКІТАС, ПЕРУ Хрысьціям Манрыке,
катораму 34 гады, разам са сваёй жонкай Розай жыве ў
Ікітас, ля вытокаў Амазонкі ў Перу. Туды можна патрапіць толькі
на лодцы або самалётам. З 2006 года яны ідуць за Госпадам, і ўсяго
за два гады іх жыцьцё і вера прыцягнулі да Ісуса цэлыя сем’і. Яны
пачыналі працу сярод сваіх суседзяў па вуліцы, а цяпер яны маюць
цудоўны будынак, і людзі ведаюць пра тое, як Бог дабраславіў царкву.
Добрая праца, Хрысьціям, у наступным месяцы ты зможаш сустрэцца з
нашым сябрам Раланда Каназасам, калі ён прыедзе ў Ікітас, каб пачаць
там праграму
Школы місіі.
У
панядзелак мы разьмесьцім на нашай старонцы вельмі трывожнае
паведамленьне сведкі аб перасьледах і колькасьці ахвяраў у Арысе,
Індыя.
`
АБ’ЯВЫ
З УСЯГО СЬВЕТУ
Хочаце даведацца, як выглядаюць людзі ў розных краінах сьвету? На
сайце Earth Album
вы знойдзеце ашаламляльныя фотаздымкі і мапы. Проста націсьніце на
якое-небудзь месца на мапе, альбо ўвядзіце назву горада ў радок
пошуку. Націсьніце на вынікі пошуку, каб павялічыць фотаздымкі. Вы
можаце увесьці слова “ікітас” (Iquitos), і вы ўбачыце людзей,
каторых Хрысьціям бачыць кожны дзень.
Калі вы жывёце недалёка ад Пелотаса - RS, у Бразіліі,
пастар Фабрыцыё Авіла
хоча пачаць там Школу місіі, і я ўпэўнены, што ён будзе вельмі рады
бачыць вас. У пастара Фабрыцыё таксама ёсьць шмат добрых рэсурсаў і
артыкулаў.
У Мане, Кот-д’Івуар, 10-14 лістапада адбудзецца семінар па адкрыцьці
цэркваў, на каторым будуць прысутнічаць прадстаўнікі больш як 20
дэнамінацый. Пастар
Дюжансье Патріс будзе рады запрасіць таксама і вас.
24 верасьня 2008
ТРЭЦЯЯ
ШКОЛА МІСІІ ЗА ДВА МЕСЯЦЫ: НЯПАЛ
Толькі некалькі тыдняў таму мы распавядалі вам аб новай бясплатнай
Школе місіі, якая пачала сваю працу ў Чытване,
Няпал,
пад кіраўніцтвам пастара Прэма
і яго жонкі Элізы, каторыя маюць трох дачок, а таксама разам зь імі
жывуць 28 сірот.
Націсьніце тут,
каб убачыць Няпал і Прэма. Прэм сёньня распавёў мне, што ён
пачынае трэцюю Школу місіі ў Санці, і там яго з радасьцю чакаюць 22
студэнткі – так, усе яны дзяўчаты і жанчыны, на каторых у яго краіне
так часта не зьвяртаюць увагі. Але тут, у цяні Эверэсту, сітуацыя
зусім іншая.
УЗРОШЧВАЕМ ДРЭВА ЖЫЦЬЦЯ
Адзін з нашых чытачоў запытаўся ў нас аб тым, як мы працуем, таму мы
намалявалі для яго гэтую
ілюстраваную
дыяграму на ангельскай мове. Па ўсім сьвеце ёсьць сотні такіх
дрэваў жыцьця, якія растуць і даюць плод новых лідэраў, фундатараў і
тых, хто ідзе выконваць пакліканьне Хрыста. Мы называем іх
бясплатнымі
Школамі Місіі.
22 верасьня 2008
КОЛЬКАСЬЦЬ ЦЭРКВАЎ ДЛЯ
БЕДНЫХ ХУТКА ПАВЯЛІЧВАЕЦЦА
Толькі ў мінулым месяцы мы купілі двух вялікіх быкоў і плугі для
двух з дзесяці цэркваў для бедных
Джорджа Пуркверы ва
Угандзе. Джордж зараз вельмі рады таму, што людзі зноў і зноў
распавядаюць пра ласку і дабраславенствы Божыя. Гэта так паўплывала
на рэгіён, што Джордж адкрыў яшчэ сем цэркваў у Арома, Оквангу,
Адвары, Валела, Аяга, Апала і Аруме. Джордж кажа, что вера
распаўсюджваецца сярод людзей, як агонь. Мы з нецярплівасьцю чакаем
магчымасьці набыць яшчэ быкоў і плугі для таго, каб бедныя людзі ва
Угандзе маглі абрабляць зямлю пад парам, пакінутую пад час
дзевятнаццацігадовай вайны, каторая, нарэшце, скончылася.
СЯБАР
СЯБРУ
Ці задумваліся вы калі-небудзь пра слова “ім” у Быцьці 1:28? Да таго
моманту мы восем раз бачым словы: “І сказаў Бог”, і адбыліся
шматлікія падзеі, аднак толькі пасьля стварэньня людзей Ён мог
сказаць нешта “ім”. Дагэтуль Ён мог хадзіць па траве, ля Яго ног
маглі быць рыбы, птушкі і жывёлы, але толькі чалавек мог сесьці
побач з Ім і слухаць Ягоныя словы. Гэта зусім іншая сітуацыя, і
колькі радасьці, напэўна, прынесла Яму тое, што нехта Яго слухаў і
размаўляў зь Ім!
19 верасьня 2008
ДАБРЫНЯ І... ТРАГЕДЫЯ З-ЗА 4 ДАЛЯРАЎ
У апошні дзень Рамадана ў Інданэзіі адзін добры бізнэсовец пачаў
раздаваць грошы бедным (па 4 даляра). За лічаныя хвіліны сабраўся
натоўп з 5000 чалавек, і ў ім загінулі 21 састарэлая жанчына, а шмат
хто патрапіў у шпіталі. Наш партнэр просіць, каб мы працягвалі
маліцца за яго краіну, у каторай так шмат яшчэ трэба зрабіць для
Валадарства Божага і для людзей. На наступным тыдні мы спадзяемся
фінансаваць пачатак пяці новых
міні-бізнэсаў для моладзі, каб з імі ў будучыні не здарылася
такая трагедыя.
АБ’ЯВЫ
З УСЯГО СЬВЕТУ
Тут вы знойдзеце
дваццаць чатыры старонкі бясплатнай інфармацыі (на ангельскай
мове) наконт таго, што вам трэба ведаць, каб паехаць у місіянерскае
падарожжа за мяжу. Дзякуем Майку
Фрыту са служэньня OSCAR,
каторае мае самы лепшы ў Вялікабрытаніі сайт інфармацыі па місіях.
Карэн Хоўкінс са
служэньня Bible Pathway
піша нам, што ёй вельмі падабаецца наш сайт і яна заўсёды з радасьцю
яго чытае. Карэн можа прапанаваць вам
Штодзённыя разважаньні над Словам на арабскай, ангельскай,
францускай, нямецкай, хіндзі, мадьярскай, інданезыйскай, нарвескай,
расейскай, гішпанскай, тамільскай і швецкай мовах, а таксама на мове
тэлугу.
Жэрар Бурдаж з
Шамбле, Францыя, пытаецца, ці можам мы дапамагчы яму знайсьці
евангельскую царкву ў Мадрыдзе, Гішпанія.
Тут ёсьць сьпіс, з каторага можна выбраць, Жэрар.
17 верасьня 2008
ЦУДОЎНЫЯ РЭЧЫ Ў ПЕРУАНСКІХ АНДАХ
Паглядзіце
гэтыя фотаздымкі, зробленыя высока ў перуанскіх Андах, і вы
ўбачыце Раланда, нашага
партнэра ў Ліме, каторы зрабіў некалькі незвычайных інвалідных
калясак з плястыкавых крэслаў. Раланда даў магчымасьць рухацца тым
людзям, каторыя дагэтуль маглі толькі ляжаць весь дзень. Калі
Раланда ўпершыню ўбачыў такіх людзей, як ён кажа, ён пачаў маліцца
аб тым, каб знайсьці магчымасьць ім дапамагчы, і быў вельмі
здзіўлены, калі Госпад адразу паказаў яму гэтае вельмі недарагое
рашэньне.
КАЛІ “АЙК” ПРАЙШОЎ ПА ВУЛІЦЫ
Нарэшце нашыя сябры ў
Камагвэе, Куба,
Ранледзіс і Мэрылі, зноў на сувязі з намі пасьля таго, як
ураган
Айк “прайшоў” па берагу ўздоўж іх вуліцы. Яны распавялі пра тое,
что хуткасьць ветра на працягу многіх гадзін складала 245 км/г (150
м/г). Многія будынкі разбураныя, дахаў больш няма, на месцы дамоў
зараз мора. Сем дзён у нашых сяброў і іншых людзей з іх царквы амаль
не было ежы, электрычнасьці, вада была брудная, але яны ўсе добра
сябе адчуваюць. У суседняй вёсцы, на жаль, засталося толькі чатыры
дамы з трыццаці двух. Прадуктаў амаль няма, але, па
паведамленьнях Бі-Бі-Сі, Куба працуе над тым, каб зноў вярнуцца
да нармальнага жыцьця пасьля гэтага жахлівага ўрагану, горшага,
каторы яна перажывала.
15 верасьня 2008
ГІШПАНСКІЯ ЎРАЧЫ БЯСПЛАТНА
ДАПАМОГУЦЬ ТЫСЯЧАМ ЛЮДЗЕЙ
Мы ведаем д-ра
Эйнджэла Олма і ягоную жонку Абігайль ужо больш за 25 год, ён –
вядомі у Гішпаніі хірург, а яна працуе разам зь ім у якасьці
медсястры. У сьнежні гэтага году місія, зь якой яны супрацоўнічаюць
(EMSI)
накіроўвае 48 чалавек для таго, каб бясплатна лячыць і рабіць
аперацыі тысячам бедных у
Буркіна-Фасо, і ўсе яны пачуюць Добрую вестку і будуць мець
магчымасьць памаліцца разам з вернікамі. Сябры гэтай каманды вельмі
ўсхваляваныя тым, што ў гэты раз яны змогуць дабравесьціць таксама і
абсалютна глухім дзецям. У гэтым месяцы EMSI ужо даслала туды джып
4x4 і машыну з хірургічным абсталяваньнем, лекамі, цацкамі,
адзеньнем і спецыяльным абсталяваньнем для ачышчэньня вады. Фонд DCI
вельмі рады падтрымаць гэтую місію.
КАЛІ ВЫ
ХОЧАЦЕ ПАГЛЯДЗЕЦЬ НАШЫЯ ФОТАЗДЫМКІ... Націсьніце тут,
каб паглядзець фотаздымкі Школ місіі з усяго сьвету Націсьніце тут,
каб паглядзець фотаздымкі праектаў Банкаў для бедных Націсьніце
тут, каб паглядзець фотаздымкі праектаў дапамогі сіротам і
ўдовам Націсьніце тут,
каб паглядзець фотаздымкі некаторых членаў “сям’і” DCI Лес і Пілар
ЯК ВЫ МОЖАЦЕ
НАМ ДАПАМАГЧЫ
Як далучыцца да нас? Націсьніце тут,
каб перайсьці на спецыяльную старонку
(пакуль толькі па-ангельску)