Хрысьціянскія навіны
DCI з усяго сьвету Ствараем навіны
Лістапад 2008
Subscribe free
Мы будзем паведамляць вам па электроннай пошце
пра аднаўленьні гэтай старонкі. У мэтах бясьпекі
электронныя адрэсы могуць бачыць толькі падпісчыкі.
Send in your story
Падзяліцеся з намі тым, што Бог зрабіў або робіць
у вашым жыцьці і жыцьці вашага народу
1985 - 2008
27 лістапада 2008
БОГ ЛЮБІЦЬ ТЫСЯЧЫ ЛЮДЗЕЙ,
КАТОРЫХ НІХТО НЯ ХОЧА ВЕДАЦЬ
З таго часу, калі мы ўпершыню пасеялі ў іхнія сэрцы семя місіі,
прайшло восем год, і паўтары гады назад нашыя сябры
Эндзі і
Вал адказалі на пакліканьне Божае, пераехаўшы ў
Паўночны Тайланд, усяго за 50 міль ад Кітая. Эндзі кажа, што
недалёка ад іх жывуць тысячы ўцекачоў з
Мьянмы, вядомай сваімі здзекамі зь людзей.
Лаос, народ каторага існуе ў адчайнай галечы, закрыты, і такім
чынам, людзі, каторым няма куды ісьці, каторыя ня маюць дапамогі,
лёгка могуць патрапіць у рукі гандляроў людзьмі. Яны ведаюць, што
яны нікому не патрэбныя, але нядаўна, калі 10 чалавек прыйшлі ў
царкву і пачулі аб тым, як Бог любіць іх і клапоціцца пра іх, яны
вырашылі прысьвяціць сваё жыцьцё Ісусу.
26 лістапада 2008
СЯБАР – СЯБРУ
Сёньня я даведаўся пра дзьве рэчы. Першае – што наша царква спыніла
малітоўныя сустрэчы, а другое – як 25 год назад
пастар Джым Кімбала вырашыў узяць адказнасьць за праблемную
царкву ў ня вельмі добрым раёне Нью-Ёрка, у каторай тады было менш
за дваццаць пяць сябраў. Я толькі што прачытаў, што гэтую царкву, Brooklyn
Tabernacle, зараз наведвае 6 000 чалавек, і пастар Джым кажа: “Такія вынікі
мы маем не з-за праграмаў, але з-за заступніцкай малітвы”.
25 лістапада 2008
ДЗІЦЯ АБПАЛЕНАЕ, КАБ ВЫЦАЛІЦЬ ЖАЎТУХУ
Наш партнэр у Індыі, Даніэль,
распавёў нам пра адну сітуацыю, каторая асабліва кранула ягонае
сэрца пад час нядаўняга наведваньня розных вёсак, дзе людзі дагэтуль
лічаць, што хваробы – гэта вынік дзейнасьці злых духаў. На
фотаздымку, каторы ён даслаў нам, было пяцігадовае дзіця, каторае
трымалі над агнём, каб выцаліць жаўтуху. Даніэль забраў гэтае дзіця
ў адзін з Дамоў
міласэрнасьці
і сказаў нам, што ён упэўнены: толькі веданьне любові Божай і
ацаленьне праз жыцьцё з Ісусам могуць прынесьці сьвятло і надзею
мільёнам схільных да забабонаў людзей, каторыя і сёньня яшчэ жывуць
у адпаведнасьці зь сярэднявечнымі перакананьнямі і практыкамі.
24 лістапада 2008
ПРАГМАТЫЗМ І ЯГОНЫЯ ВЫНІКІ
Што вы шукаеце – сродкі альбо сяброў? Калі вы шукаеце толькі сродкі,
вам прыйдзецца рабіць гэта зноў і зноў, і ў рэшце рэшт вы стоміцеся.
І людзі стомяцца ад вас. З другога боку, калі вы прысьвяціце час
таму, каб знайсьці сапраўдных сяброў, то некаторыя зь іх будуць
суправаджаць вас на працягу ўсяго жыцьця. На гэтай старонцы Support
Raising Seminar на the
Money Forum page (па-ангельску) вы можаце даведацца аб гэтым болей.
23 лістапада 2008
КАМУ
ВЫ НАЛЕЖЫЦЕ?
Мы хацелі б, каб усе – лідары
Школ місіі, студэнты, пастары і ўсе тыя, хто падтрымлівае нас у
малітве, прачыталі гэты невялікі артыкул, каторы называецца
Я належу і ў каторым цудоўна апісана атмасфера таго месца, дзеля
каторага кожны з нас сёньня служыць і каторым мы захапляемся
(па-ангельску).
22 лістапада 2008
СЬПЕВЫ
ПАД ДАЖДЖОМ
Ці хацелі б вы пачуць, як наш сябар і партнэр
Ёпі
сьпявае цудоўны гімн на мове бахасі (Інданэзія).
Гімн гучыць цудоўна! Ёпі сам напісаў словы і музыку.
Націсьніце тут, каб пачуць сьпеў Kalvari. Ёпі распавёў мне, што
аднойчы ён вяртаўся пасьля наведваньня сям’і з васьмі чалавек,
каторая жыве так далёка, што яму спатрэбілася цэлая гадзіна, каб
даехаць да іх дома на матацыкле. Тым ня менш, ён вельмі хутка забыў
пра холад, калі пяцёра з гэтае сям’і паверылі ў Ісуса і папрасілі
ахрысьціць іх, як у кнізе Дзеяў Апостальскіх. І зараз пяць сяброў
Ёпі едуць у
Камбоджу. Гэта будзе наш першы кантакт з гэтай краінай.
21 лістапада 2008
3000
ЧАЛАВЕК ПРЫХОДЗЯЦЬ НА СЛУЖЭНЬНІ Ў НЭПАЛЕ
На мінулым тыдні мы распавядалі вам пра тое, што наш партнэр у
Нэпале, Прэм
Тхапа зьбіраўся дапамагаць у арганізацыі ўрачыстых набажэнстваў
пад час выходных. Прыйшло нечакана многа людзей – 3000, і Прэм
вельмі удзячны ўсім тым, хто маліўся за гэтыя імпрэзы.
This information changes every day
15 Лістапада 2008
ВІТАЕМ
ПАСТАРА ФЕЛІ З ТОГА
Мы хочам падзякаваць пастару
Фелі Нсунгу з
Тога, каторы прыйшоў нам на дапамогу з перакладамі лістоў з
нашых старонак на
францускай мове. Ягоную жонку клічуць Фэйт, а іхняга сына –
Філіп. Фелі мае бачаньне распаўсюду Эвангельля ў Паўночным Тога, дзе
шмат народаў, каторыя ня чулі Добрую Вестку, і куды амаль ніхто ня
хоча ісьці. У рэшце рэшт Фелі спадзяецца ахапіць увесь Тога і
дасягнуць іншых краінаў праз навучаньне вернікаў місіі і адкрыцьцю
новых цэркваў. Ён ужо стварыў
Школы місіі
ў Сакадэ.
14 Лістапада 2008
НОВЫЯ
ЦЭРКВЫ НА ДВУХ КАНТЫНЕНТАХ
На гэтых выходных у
Нэпале, у цяню Эверэста, наш партнэр
Прэм Тхапа
праводзіць двухдзённае служэньне для 4000 чалавек, каторыя ніколі ня
чулі Добрай Весткі. У канцы лістападу пяць падрыхтаваных лідараў
зьбіраюцца у вёскі, у каторых не прапаведавалася Эвангельле, для
таго, каб адкрываць новыя цэрквы.
У
Індыі, нягледзячы на ўвесь
перасьлед, наш сябар пастар Д.В. праедзе 1600 міль на поўнач
гэтае краіны, каб яшчэ раз падзяліцца Словам з дзесяцьцю мужчынамі,
каторыя будуць займацца місіянерскай працай. Яны упэўненыя ў тым,
што за год кожны зь іх адкрые па дзесяць цэркваў. Такое ўжо
адбывалася ў Андра Прадеш ды ў Керале, дзе адзін пастар зараз
адказны за сустрэчы 14 хатніх груп кожны тыдзень (на кожную сустрэчу
прыходзіць ад 20 да 35 чалавек).
У Ліры,
Уганда
наш партнэр, з каторым мы супрацоўнічаем ужо 15 год,
Джордж
Пуркверы
зноў займаецца працай пасьля аднаўленьня сілаў, страчаных пад час
наведваньня 24 цэркваў для бедных, створаных у гэтым годзе.
12 Лістапада 2008
АБ'ЯВЫ
З УСЯГО СЬВЕТУ
У царкве Асамблей Божых у Вальпарыіса, Чылі, будзе праходзіць
бясплатны семінар па ўнутраным ацаленьні з удзелам Стыва Хоукінса з
чылійскага філіялу служэньня “Аперацыя Мабілізацыя” (27-29
лістапада) і Місіянерскай канферэнцыі г.Даліц, Індыя (29 лістапада).
Больш падрабязную інфармацыю вы можаце атрымаць у
Сільвіі де Янез.
Лючыяна Перальта,
30, з Пергаміна, Аргентыны, ведае гішпанскую, ангельскую і
францускую мовы і гатовы служыць у Афрыцы або Эўропе, калі вам
патрэбна ягоная дапамога.
На мінулым тыдні ў мяне запыталіся, наколькі хутка школа можа
правесьці заняткі па бясплатным урокам
Школы місіі
DCI? Адказ вы можаце знайсьці ў раздзеле Leaders and Supervisors
на старонцы Інфармацыя.
Апроч гэтага, на ёй ёсьць і яшчэ 50 адказаў на розныя пытаньні.
8 Лістапада 2008 ІНДЫЯ:
СЬВЕТ ПАТРАБУЕ СПЫНІЦЬ
ГВАЛТ НАД ХРЫСЬЦІЯНАМІ
Я думаю, нішто ніколі не выклікала болей сьведчаньняў, пратэстаў і
водгукаў, чым працяглы перасьлед невінаватых людзей у
Арысе, Індыя. Гэты перасьлед нават ніхто не спрабуе спыніць. Іх
перасьледуюць проста за тое, што яны – хрысьціяне. Убогія лягеры для
ўцекачоў зараз сталі прытулкам для тысяч мужчын, жанчын і дзяцей,
каторыя страцілі ўсё: дамы, адзеньне, Бібліі, працоўныя месцы.
Некаторыя нават страцілі жыцьцё. Пастаянна паведамляецца пра
катаваньні і гвалт нават над манашкамі, а індусы-экстрэмісты далі
ўсім вернікам два тыдні на тое, каб пакінуць Арысу або падрыхтавацца
да найгоршага. Мы фінансуем паездку аднаго вельмі мужнага пастара па
гэтых лягерах. Магчыма, ён здолее прынесьці хаця б надзею тым, каму
зараз патрэбна так шмат...
З
другога боку, у самой Арысе нядаўна каля 130 чалавек ахрысьціліся
пасьля пяці дзён малітвы і паста. На хросьце прысутнічала амаль 2000
чалавек. Шмат хто зь іх вырашыў ісьці за Ісусам, убачыўшы такую
мужнасьць. Наш партнёр распавёў мне пра 55-гадовую жанчыну, у
каторай была невылечная хвароба і каторая ужо фактычна рыхтавалася
да сьмерці. За яе маліліся, і зараз яна абсалютна здаровая! Яшчэ
адна жанчына, каторай зьбіраліся ампутаваць нагу, таксама атрымала
ацаленьне пасьля малітвы ў імя Ісуса. Людзей вельмі падбадзёрвае
тое, што яны бачаць дзеяньні жывога Госпада сярод іх пакутаў.
Старонкі Школы місіі на нямецкай мове
адноўленыя і цудоўна выглядаюць! На іх можна знайсьці восемьдзесят
пяць бясплатных заняткаў, а таксама парады і падтрымку ў тым, каб
несьці Евангельле іншым і вучыць іх быць лідарамі.
Апошнія навіны з Папуа, дзе нашыя сябры нясуць Эвангельле народу,
каторы ніколі ня чуў пра Госпада: нашы мужныя сябры зараз у
джунглях, у каторых жыве народнасьць хопі бунгкус, але да іх ісьці
яшчэ два тыдні, і адзін зь групы місіянераў, Арменій, захварэў на
малярыю.
6 Лістапада 2008
НЯ ЎСЕ
НАВІНЫ З КОНГА КЕПСКІЯ
Мы вельмі радыя павіншаваць
Юльса Вазенга з
Дэмакратычнай Рэспублікі Конга з тым, што 69 студэнтаў зь ягоных
Школ місіі ў Лубумбашы і Каваме пасьпяхова завяршылі свае
заняткі, і Юльс кажа нам, што зараз яны будуць адкрываць новыя
цэрквы, школы па падрыхтоўцы лідараў і дапамагаць бедным. Выпускны
наведалі многія прадстаўнікі ураду і цэркваў. Юльс, мы захапляемся
тым, што ты робіш, і хочам натхніць цябе на тое, каб ты і далей
навучаў верных мужчын і жанчын, каторыя смогуць дапамагчы апошнім,
заблукаўшым і найменшым гэтага сьвету.
КАЛІ ВЫ
ХОЧАЦЕ ПАГЛЯДЗЕЦЬ НАШЫЯ ФОТАЗДЫМКІ... Націсьніце тут,
каб паглядзець фотаздымкі Школ місіі з усяго сьвету Націсьніце тут,
каб паглядзець фотаздымкі праектаў Банкаў для бедных Націсьніце
тут, каб паглядзець фотаздымкі праектаў дапамогі сіротам і
ўдовам Націсьніце тут,
каб паглядзець фотаздымкі некаторых членаў “сям’і” DCI Лес і Пілар
ЯК ВЫ МОЖАЦЕ
НАМ ДАПАМАГЧЫ
Як далучыцца да нас? Націсьніце тут,
каб перайсьці на спецыяльную старонку
(пакуль толькі па-ангельску)